Вывучайце мову разам з намі. Сення мы расскажам пра слова АБРУС (скатерть-рус.яз).
Чытаем у Васіля Л.
Паплыў туман, паўзлез малочнай рэчкай,
Ля ганку забарвеў парэчак куст.
Я выйду ў сад няскошаны пад вечар
І паміж яблынь засцялю абрус.
А той абрус напомніць мне аб маме,
Бо вышыла дзяўчынаю яшчэ:
Букет там з руж, касуля на паляне,
І ручаёк паміж лугоў цячэ.