Вывучайце мову разам з намі. Сення мы раскажам пра слова “САКАВІК”(март-рус.яз).
Сакавік – беларуская назва першага вясновага месяца, якая сімвалізуе абуджэнне прыроды. Назва паходзіць ад актыўнага руху соку ў дрэвах (сок – сак), асабліва бярозы.
Сакавік прыйшоў сачысты, –
У бярозе ён бязлістай
Гоніць свой кіпучы сок.
(Канстанцыя Буйло)